Педагогі-франтавікі ўзводзілі будучыню з асколкаў лёсаў

«Вайна жорсткая і бязлітасная. Яна ніколі на пыталася ў чалавека, чаго ён хоча і пра што марыць, — яна ўрывалася ў яго жыццё без стуку і ўшчэнт разбівала лёс. І ўсё, што вайна пакідала чалавеку, — з асколкаў свайго лёсу пабудаваць будучыню. Не для сябе — для іншых. Сабе ён пакіне толькі боль і слёзы. Падумай, колькі разбітых мар хрусціць пад тваімі падэшвамі, колькіх подзвігаў каштуе тваё жыццё», — гэта радкі з работы студэнта Максіма Васілевіча, аднаго з удзельнікаў конкурсу «Навошта нам памятаць пра вайну», праведзенага Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі. Публікацыя на партале Zviazda.By

Твитнуть