Гэтай вясной у Беларусі ўпершыню паспрабавалі выбраць лепшы інтэрнат. Пра вынікі правядзення Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку сумеснай работы ўстаноў вышэйшай адукацыі і арганізацыйных структур Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ў студэнцкіх інтэрнатах "Настаўніцкай газеце" расказалі ў ЦК прафсоюза.

Такі конкурс у краіне праводзіўся ўпершыню. Работу інтэрнатаў журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі цэнтральнага, абласных камітэтаў прафсаюза і Міністэрства адукацыі, абласных упраўленняў адукацыі, ацэньвала шматгранна: увагу звярталі і на інфармацыйна-прапагандысцкую работу прафсаюзных арганізацый, і на колькасць праведзеных у інтэрнаце культурных мерапрыемстваў, і на наяўнасць клубаў па інтарэсах. Хвалявалі журы таксама і спартыўна-масавая работа, эстэтычнае афармленне і санітарны стан інтэрната, афармленне бытавых пакояў, эстэтыка прылеглай тэрыторыі. Немалаважным фактарам ацэнкі была таксама рэальная ступень удзелу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ў рабоце па забеспячэнні засялення студэнтаў у інтэрнаты і ў рабоце па паляпшэнні ўмоў іх пражывання. Вялікую ўвагу журы звяртала на якасць рэдакцыі часткі "Жыллёва-бытавыя пытанні" Пагаднення паміж прафсаюзным камітэтам навучэнцаў і кіраўніком установы адукацыі.

Па выніках выстаўлення балаў у кожным рэгіёне Беларусі і асобна ў Мінску быў выдзелены інтэрнат-пераможца. У Віцебскай вобласці лідарам стаў інтэрнат № 3 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Лепшым у Гродзенскай вобласці быў прызнаны інтэрнат № 5 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — згодна з выстаўленымі баламі за колькасць праведзеных культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. У Гомельскай вобласці 1 месца заняў інтэрнат № 4 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, які набраў найбольш балаў па колькасці Мерапрыемстваў ідэалагічнага і выхаваўчага, культурна-масавага і спартыўна-масавага характару. У Магілёўскай вобласці лепшым прызналі інтэрнат №3 Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Ён прызнаны лепшым за ўдзел пярвічкі ў рабоце па забеспячэнні засялення іншагародніх студэнтаў у інтэрнаты і паляпшэнні ўмоў іх пражывання, культурна-масавай рабоце, рабоце па эстэтычным афармленні і забеспячэнні належнага санітарнага стану ў інтэрнаце. У Брэсцкай вобласці два пераможцы: інтэрнат № 4 Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна і інтэрнат Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лепшым у сталіцы Беларусі стаў інтэрнат № 4, які належыць БДУІР. Ён знаходзіцца ў новым студгарадку і быў здадзены ў эксплуатацыю ў 2012 годзё. Гэты інтэрнат — лепшы па колькасці праведзеных культурна-масавых мерапрыемстваў і адзіны з прызавымі месцамі за ўдзел у рэспубліканскіх, гарадскіх, раённых спартыўных спаборніцтвах.

Пераможцы — пярвічныя прафсаюзныя арганіза¬цыі студэнтаў лепшых інтэрнатаў — былі ўзнагароджаны за кошт сродкаў Цэнтральнага камітэта грашовымі прызамі ў памеры 10 базавых велічынь кожны. У Брэсцкай вобласці гэтую суму напалову падзялілі прафсаюзныя арганізацыі двух інтэрнатаў-пераможцаў. Атрыманыя сродкі прафсаюзным арганізацыям параілі накіраваць на падтрымку прафсаюзнага актыву. Праводзіцьтакі агляд-конкурс вырашылі і далей — раз у два гады.

Публікацыя ў "Настаўніцкай газеце" ад 26 ліпеня 2016 г.

Твитнуть