У адпаведнасці з падпунктам 23.1.2 пункта 23 Галіновага пагаднення аддзелам працы і заработнай платы ўпраўлення сацыяльна-эканамічнага развіцця Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны праект Інструктыўнага пісьма аб фармаванні фонду заработнай платы работнікаў устаноў адукацыі і парадку вызначэння эканоміі сродкаў, прадугледжаных на аплаты працы. У рабочым парадку прает дакумента быў накіраваны ЦК галіновага прафсаюза для заўваг і прапаноў. У цэлым спецыялісты ЦК галіновага прафсаюза задаволены праектам дакумента. Імі распрацаваны прапановы па яго ўдасканаленні. Тым не менш, усё будзе залежаць ад узгадняючых такія дакументы ведамстваў. Прыняцце дакумента ў сённяшняй рэдакцыі здыме напружанне ў пытаннях планавання сродкаў фонду заработнай платы работнікаў устаноў адукацыі, а таксама парадку вызначэння эканоміі сродкаў, прадугледжаных на аплаты працы, і, адпаведна, магчымасці расходавання гэтых сродкаў на прэміраванне работнікаў сістэмы адукацыі.

11 снежня 2013 года ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Міністра адукацыі С.А.Маскевіча прайшла нарада па пытаннях удасканалення дзеючага парадку атэстацыі педагагічных работнікаў. У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі адпаведных упраўленняў і аддзелаў Мінадукацыі, прадстаўнікі зацікаўленых арганізацый, у тым ліку Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, ДУА ”Акадэмія паслядыпломнай адукацыі“. Неабходнасць правядзення нарады была выклікана тым, што пытанні атэстацыі педагагічных работнікаў у апошні час актыўна ставіліся галіновым прафсаюзам, у тым ліку на V Пленуме ЦК галіновага прафсаюза, а таксама на парламенцкіх слуханнях, прысвечаных пытанням удасканалення заканадаўчай базы нацыянальнай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах.

Быў разгледжаны праект змяненняў і дапаўненняў у дзеючую Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі), зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 22.08.2012 №101. Праект утрымлівае шэраг пазіцый, якія ў большасці выпадкаў вырашаюць пастаўленыя галіновым прафсаюзам пытанні. У час нарады адбыўся канструктыўны дыялог, удзельнікі прыйшлі да агульных пазіцый, якія былі агучаны пазней Міністрам адукацыі С.А.Маскевічам для сродкаў масавай інфармацыі.

Упраўленнем кадравай палітыкі Мінадукацыі дапрацаваны рабочы варыянт праекту змяненняў і дапаўненняў у вышэйпазначаную Інструкцыю, які накіраваны ў рабочым парадку ЦК галіновага прафсаюза для заўваг і прапаноў. 17 снежня у ЦК галіновага прафсаюза прайшло пасяджэнне рабочай групы ў складзе адпаведных спецыялістаў ЦК, Мінскага абюкама і Мінскага гаркама галіновага прафсаюза. Зараз ЦК галіновага прафсаюза вядзецца распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні праекту дадзенага дакумента. У бліжэйшы час на сайце галіновага прафсаюза будзе апублікавана афійцыная пазіцыя ЦК галіновага прафсаюза па ўдасканаленні парадку атэстацыі з улікам распрацоўкі новага дакумента, а таксама неабходнасці ў сувязі з гэтым унясення змяненняў і дапаўненняў у шэраг іншых нарматыўных прававых актаў.

 

http://zviazda.by/2013/12/25427.html  

Твитнуть