Забеспячэнне адпаведных умоў для атрымання адукацыі ў значнай меры залежыць ад аб’ёмаў бюджэтнага фінансавання і прынцыпаў размеркавання грашовых сродкаў сярод навучальных устаноў, таму ўдасканаленне фінансавай сістэмы для адукацыйнай сферы было і застаецца надзённым пытаннем. На гэта быў накіраваны пілотны праект па фінансаванні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Асновай фінансавага эксперымента стала прымяненне нарматыву бюджэтнай забяспечанасці расходаў на навучанне і выхаванне ў разліку на аднаго навучэнца і пашырэнне права дырэктара школы па кіраванні выдзеленымі фінансавымі рэсурсамі. Як праводзіцца сёння пілотны праект, якія яго папярэднія вынікі і як ён будзе рэалізоўвацца ў гэтым годзе,  расказвае начальнік упраўлення сацыяльна-эканамічнага развіцця Міністэрства адукацыі Ірына Аляксандраўна БЕБЕХ.   Падрабязней на сайце "Настаўніцкай газеты"

Твитнуть