З марай пра інтэрнат

— Студэнцкі прафсаюз — унікальная арганізацыя, якая дзейнічае ў інтарэсах студэнтаў і мае магчымасць гаварыць на роўных як з кіраўніцтвам універсітэта, так і са студэнтамі. З правамі і паўнамоцтвамі, што нарматыўна ўрэгуляваны ў пагадненнях з установамі адукацыі. Трэба разумець, што фактычна ніводнае пытанне, якое тычыцца студэнтаў, не вырашаецца без уліку меркавання студэнцкага прафкама, — падкрэслівае старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр БОЙКА. — Прафсаюз уключае сваіх прадстаўнікоў ва ўсе ўніверсітэцкія камісіі, дзейнасць якіх закранае пытанні вучэбна-выхаваўчага працэсу і стыпендыяльнага забеспячэння, сацыяльныя і жыллёва-бытавыя пытанні. Маніторыць умовы пражывання студэнтаў. Удзельнічае ў распрацоўцы правілаў унутранага распарадку ў інтэрнатах, палажэнняў аб засяленні студэнтаў у інтэрнаты, у размеркаванні месцаў. Адлічэнне навучэнцаў — членаў галіновага прафсаюза ці прыцягненне іх да дысцыплінарнай адказнасці таксама не дапускаецца без ўзгаднення з прафкамам навучэнцаў. Падрабязней на партале zviazda.by

Твитнуть