У пачатку красавіка першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БДУ быў аб’яўлены фотаконкурс “Перамога ў аб’ектыве”. Лепшыя працы  былі прадстаўлены 15 мая на мерапрыемстве "Мая сям’я ў гады вайны" ў будынку факультэта журналістыцы БДУ.

"Пакуль мы памятаем мінулае, у нас есць будучыня", - пад такім дэвізам ў будынку факультэта журналістыцы БДУ адбылося мерапрыемства "Мая сям’я ў гады вайны". Дата была выбрана невыпадкова, бо 15 мая – Міжнародны дзень сям’і. У азнаменаванне 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў БДУ быў праведзены шэраг акцый, творчыя вынікі якіх былі прадстаўлены тут.

Кожнаму госцю мерапрыемства прапанавалась надзець стужку "Кветка Вялікай Перамогі". У фае можна было пазнаеміцца з тэматычнай падборкай літаратуры, прадстаўленай Фундаментальнай бібліятэкай БДУ, з біяграфіямі выкладчыкаў-удзельнікаў вайны, фотаздымкамі ваеннага часу.

Але галоўным прадметам ўсеагульнай увагі стала, канешне ж, фотавыстава “Перамога ў аб’ектыве”. Фатаграфічнае майстэрства нашых студэнтаў зацікавіла ўсіх без выключэння: хтосьці шукаў на здымках знаёмыя месцы, хтосьці ацэньваў мастацкі погляд. Ды і ці можна было застацца абыякавым? Фотаздымкі з'яўляюцца раўнапраўнымі сведкамі падзей - яны голас праўды. Лёсы цэлых сем’яў, якія выжылі насуперак усяму і змаглі вучыцца, працаваць, стварыць свае сем'і, крыюцца за кожным здымкам. Мы нашчадкі Перамогі, і сучасныя працы - рыскі, якія аб'ядноўваюць падзеі мінулага і сучаснасці ў агульную карціну - гісторыя Вялікай Айчыннай вайны.

Бадай, самай доўгачаканай часткай мерапрыемства было падвядзенне вынікаў конкурсу. Абвясціла вынікі і выказала шчырыя віншаванні пераможцам старшыня прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ Вольга Локцева. У якасці прыза ад арганізатара лаўрэаты атрымалі сертыфікаты на двухгадзінную здымку ў фотастудыі. А ўладальніца Гран-пры - студэнтка 1 курса механіка-матэматычнага факультэта Юлія Казіева - атрымала паездку ў Талін ад партнёра конкурсу – кампаніі "Estaline".

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі лаўрэаты конкурсу «Славянскі калейдаскоп». Студэнты БДУ прачыталі сачыненні-звароты да сваіх продкаў, апавядалі пра тых, хто атрымаў ганаровае званне Героя Савецкага саюза, дайшоў да Берліна, і тых, хто не змог пачуць салют перамогі, але змагаўся да апошняй кроплі крыві. Відэа «Калі б не было вайны ...» задало эмацыйны фон і стварыла асаблівую атмасферу, якую адзін з вядучых канцэрта В.А. Навумовіч дакладна вызначыў як «сямейнае веча».

Завяршылі праграму выхаванцы дзіцячага садка. Пасля выканання песні «Жураўлі» на вершы Расула Гамзатава яны адпусцілі ўвысь шары з папяровымі жураўлямі, сімвалам загінулых воінаў. Самымі ганаровымі і важнымі гасцямі сталі нашы ветэраны: ваенныя ўрачы, тылавікі, разведчыкі. Іх прамовы і вершы, кожнае слова якіх - урок мудрасці, сталі сапраўдным падарункам маладому пакаленню. «Героем каб стаў не ваяр, а араты!», - хіба можна нешта дадаць? 

Fotavystava 2015

Fotavystava 2015 1