У снежні 2014 года Гомельскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі споўнілася 70 гадоў. Адлік вядзецца з пастановы ЦК КП(б)Б 1944 года “Аб аднаўленні прафсаюзных арганізацый у Беларускай ССР”, тады і была створана Гомельская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў пачатковых і сярэдніх школ.

За сваю гісторыю арганізацыя мяняла назвы, перажывала арганізацыйныя перабудовы і пераўтварэнні. Аднак нязменнымі заставаліся асноўныя задачы і напрамкі работы: садзейнічанне развіццю і ўдасканаленню сістэмы адукацыі, умацаванне працоўнай дысцыпліны, рэгуляванне сацыяльна-працоўных пытанняў.

А поспех у дасягненні мэт, як правіла, заўсёды залежыць ад прафсаюзнага лідара, ад яго ўмення бачыць і вырашаць пэўныя праблемы і задачы, ад асабістай зацікаўленасці ў справе, якую яму даверылі людзі.  

Публікацыя ў "Настаўніцкай газеце" ад 13 снежня 2014 года №150 (7598)