Больш за 3,7 млрд рублёў — такая сума па выніках мінулага года была вернута работнікам сістэмы адукацыі па патрабаванні прававой інспекцыі галіновага прафсаюза. І гэта толькі адна з уражальных выніковых лічбаў і фактаў дзейнасці галіновага аб’яднання. Зрэшты, многае ў гэтай дзейнасці не такое прыметнае знешняму воку, але ад гэтага не менш значнае. Тое, што многімі ў галіне ўспрымаецца як данасць, насамрэч з’яўляецца вынікам мэтанакіраванай работы бакоў пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускім прафесійным саюзам работнікаў адукацыі і навукі. Штогод у гэтае пагадненне ўносяцца змяненні і дапаўненні ў сувязі са зменамі ў заканадаўстве і на аснове аналізу правапрымяняльнай практыкі. І бягучы год не выключэнне. Днямі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны былі зарэгістраваны чарговыя змяненні і дапаўненні, унесеныя ў галіновае пагадненне на 2013—2016 гады.  Падрабязней на сайце "Настаўніцкай газеты" http://nastgaz.by