У рамках мерапрыемстваў Года Моладзі Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнай установай "Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы" праводзіць 21 студзеня 2015 года прымеркаваную да Дня беларускай навукі матывацыйна-іміджавую акцыю Злёт маладых навукоўцаў і выкладчыкаў "Будучыня пачынаецца сёння!" з праглядам спектакля "Тата" па п’есе Дзмітрыя Багаслаўскага.

Да ўдзелу ў злёце запрошаны члены галіновага прафсаюза з ліку маладых навукоўцаў і выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі, у якіх створаны першасныя прафсаюзныя арганізацыі галіновага прафсаюза, у тым ліку прыватных устаноў вышэйшай адукацыі.

У праграме злёту плануецца віншаванне ўдзельнікаў злёту з Днём беларускай навукі з боку прадстаўнікоў ЦК галіновага прафсаюза і сацыяльнага партнёра – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, узнагароджанне з боку арганізатараў акцыі. Таксама ў рамках злёту адбудзецца ўзнагароджанне студэнтаў і навучэнцаў, якім прызначаны выплаты Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза за высокія паказчыкі ў вучэбнай, навуковай і грамадскай працы.