Шаноўныя студэнты!

Цэнтральны камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі шчыра віншуе вас з Міжнародным днём студэнтаў!

Студэнцкае жыццё - гэта этап вызначэння жыццёвых мэтаў і прыярытэтаў, вялікая прыступка да вяршыняў ведаў. Студэнцтва заўсёды было і застаецца найбольш прагрэсіўнай часткай грамадства.

Спадзяемся, что прафсаюз дапаможа вам заўсёды быць у авангардзе значных падзей, актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх грамадскіх пачынаннях, асвойваць новыя веды і ўкараняць у жыццё інавацыі, зрабіць кожны дзень студэнцкага жыцця своеасаблівым.

Жадаем вам поспехаў і актыўнай жыццёвай пазіцыі. Смела ідзіце наперад, жывіце поўным і радасным жыццём, сябруйце, станавіцеся генератарамі новых ідэй і пачынанняў! Шчасця, поспеху і веры ў сябе!