Шаноўны Аляксандр Іванавіч!

Шчыра віншую Вас, калектыў работнікаў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка са знамянальным юбілеем – 100-годдзем з дня заснавання ўстановы адукацыі.

Гісторыя развіцця ўніверсітэта непарыўна звязана з гісторыяй Беларусі, развіццём і ўдасканаленнем сістэмы вышэйшай адукацыі нашай рэспублікі. За гады свайго існавання Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт стаў адным з аўтарытэтнейшых адукацыйных, навуковых і культурных цэнтраў краіны, які забяспечвае падрыхтоўку не толькі высокапрафесійных спецыялістаў у адпаведнасці з найноўшымі сусветнымі запытамі часу, але і сапраўдных патрыётаў сваёй айчыны.

Жадаю Вам, калектыву работнікаў і студэнтаў універсітэта здароў'я, росквіту, творчага натхнення, рэалізацыі інавацыйных планаў, упэўненага імкнення да новых здзяйсненняў і плёну на ніве айчыннай педагагічнай адукацыі.

З павагай,

Ад імя Беларускага прафесійнага саюза 

работнікаў адукацыі і навукі,
і сябе асабіста - выпускнік педагагічнага
інстытута імя А.М.Горкага 1981 года

Старшыня А.Бойка

Рэктар БДПУ Аляксандр ЖУК: «Няпраўда, што моладзь не хоча ісці ў педагогіку…» Публікацыя на партале Zviazda.By