У Беларусі ўстаноўлены надбаўкі да заработнай платы настаўнікам пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг у школе. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 30 жніўня 2016 года № 688, паведамілі ў прэс-службе ўрада. 

У адпаведнасці з пастановай, настаўнікам, якія працуюць на пасадзе педагога дадатковай адукацыі, пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўстаноўлены надбаўкі за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. Як патлумачыла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун, каменціруючы пастанову Савета Міністраў, надбаўкі да заработнай платы настаўнікам пры рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на платнай аснове будуць залежаць ад кваліфікацыйнай катэгорыі.

Да прыняцця пастановы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі настаўнікам, якія рэалізуюць праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, заработная плата ўстанаўлівалася па пасадзе педагога дадатковай адукацыі без уліку кваліфікацыйнай катэгорыі.

"Прыняцце пастановы дасць магчымасць праводзіць аплату працы педагога дадатковай адукацыі пры аказанні платных адукацыйных паслуг з улікам існуючай кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка, — адзначыла Юлія Барадун. — Напрыклад, педагог дадатковай адукацыі за другую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка атрымае надбаўку ў памеры 30 працэнтаў тарыфнай стаўкі, за першую кваліфікацыйную катэгорыю — 55 працэнтаў, за вышэйшую катэгорыю — 90 працэнтаў, за катэгорыю настаўніка-метадыста — 120 працэнтаў".

Публікацыя ў "Настаўніцкай газете" №100 ад 3 верасня 2016 года