Савет Міністраў ліквідаваў розніцу ў падыходах да налічэння надбавак да заробкаў педагогаў, якія працуюць у сістэме аховы здароўя і сацыяльнай абароны, з іх калегамі ў сферы адукацыі.

Нагадаем, што з 1 верасня 2014 года памер надбавак да кваліфікацыйных катэгорый педагагічных работнікаў устаноў адукацыі быў перагледжаны ў бок павышэння. Аднак гэта норма не распаўсюдзілася на педагагічных работнікаў, занятых у арганізацыях іншых ведамстваў — аховы здароўя і сацыяльнай абароны. Падрабязней на партале Zviazda.By