Некалькі хлопчыкаў і дзяўчынак, малодшаму з якіх няма і трох гадоў, адкрывалі школьныя ранцы, рознакаляровыя пакеты і паказвалі адно аднаму яркія цацкі, абутак, алоўкі, сшыткі, цукеркі: “А ў мяне лялька! А мне машынку падарылі!” У кожнага дзіцяці свой, індывідуальны падарунак: па ўзросце, інтарэсах. А побач стаіць пакет са спартыўным абуткам і адзеннем. Усё гэта — падарункі выхаванцам аддзялення дзіцячага сацыяльнага прытулку Дзяржынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Мінскай вобласці, што ў вёсцы Станькава, ад Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Падрабязней на сайце "Настаўніцкай газеты" http://nastgaz.by