Радасць адкрыцця не параўнаеш ні з чым.

Унікальная магчымасць — апынуцца на сцэне праслаўленага Купалаўскага тэатра — выпала ўдзельнікам злёту маладых навукоўцаў і выкладчыкаў «Будучыня пачынаецца сёння». Як было трапна заўважана, артысты і навукоўцы ў многім падобныя: і першых, і другіх мы называем творцамі, а вынікі іх працы — творамі. Такім чынам тэатральная сцэна паспяхова аб’яднала творчыя памкненні прадстаўнікоў навукі і мастацтва.  Публікацыя на партале Zviazda.By