Членамі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў Гродзенскай вобласці з'яўляюцца амаль 69 тысяч чалавек, якія аб'яднаны ў звыш 800 першасных арганізацый. Публікацыя ў "Настаўніцкай газеце" ад 5 кастрычніка 2017 г.

Уся работа прафсаюза — гэта работа з людзьмі, — гаворыць старшыня Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Віктараўна Грышэчка. — Нездарма дэвізам арганізацыі з'яўляюцца словы "3 людзьмі і для людзей". Галоўны прынцып — працаваць на апярэджванне, гэта значыць, вывучаць сітуацыю, знаёміцца з дзейнасцю працоўных калектываў і бачыць не толькі тыя праблемы, якія існуюць сёння, але і папярэдзіць і вырашыць тыя, якія могуць узнікнуць.

Зваротная сувязь з членамі прафсаюза — гэта і асабісты прыём старшыні аблкамітэта, галоўнага прававога інспектара і галоўнага тэхнічнага інспектара, прамыя лініі, сустрэчы ў калектывах на месцах.

Толькі за 2017 год у вобласці праведзена 8 выязных прыёмаў галоўным прававым інспектарам. 26 і 37 — гэта той выпадак, калі невялікія лічбы мо­гуць радаваць. Першая — гэта колькасць людзей, якія звярнуліся на выязных прыёмах да галоўнага прававога інспектара; другая — колькасць пісьмовых зваротаў. Яшчэ 35 чалавек пабывалі на асабістых прыёмах у абкаме прафсаюза.

— Часцей за ўсё людзей хвалююць пытанні прыёму і звальнення з работы, педагагічнай нагрузкі, атэстацыі, умоў працы, — гаворыць Вера Віктараўна. — 3 37 пісьмовых зваротаў 29 тычыліся аказання матэрыяльнай дапамогі. Па адным звароце з Гродна было адменена дысцыплінарнае спагнанне.

Асаблівую ўвагу ўдзяляюць у прафсаюзнай арганізацыі правільнасці налічэння заработнай платы.

— Упэўнена, што ніхто не хоча зрабіць парушэнні наўмысна, але часам недастатковае вывучэнне нарматыўных дакументаў, проста чалавечы фактар спрацоўваюць на памылку, — дадае В.В.Грышэчка. — Выпраўляем такую сітуацыю. Так, у гэтым годзе даплачана супрацоўнікам галіны 47 тысяч рублёў.

Пры разглядзе скаргі аб налічэнні зарплаты работнікам па пранні бялізны ў іўеўскім раёне прыйшлося звярнуцца ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны за тлумачэннем. У выніку пацвердзілі яшчэ раз, што работа павінна аплачвацца па чацвёртым разрадзе, а не па трэцім, як гэта рабілася раней.

Каб такія сітуацыі ўзнікалі як мага радзей, прафсаюзы працуюць на апярэджванне. Шмат тлумачальнай інфармацыі размешчана на сайце абкама прафсаюза. Часцей за ўсё туг з'яўляюцца адказы на пытанні, якія не толькі канкрэтна паступілі ад членаў прафсаюза, але і на тыя, актуальнасць якіх праглядапася падчас маніторынгу ці выязных праверак.

У пачатку верасня на тэлефонную прамую лінію галоўнага прававога інспектара працы Н.В.Грэцкай паступілі 12 пытанняў па працоўным заканадаўстве ад членаў прафсаюза з Воранаўскага, Дзятлаўскага, Лідскага, Ваўкавыскага, Гродзенскага раёнаў і Гродна.

— Пытанні тычыліся магчымасці і парадку афармлення датэрміновага звальнення работніка, які прыняты па тэрміновым працоўным дагаворы; магчымасці работы па адным працоўным дагаворы ці кантракце на асноўнай рабоце на дзвюх пасадах; працягласці працоўнага адпачынку работніка-інваліда, парадку яго прадастаўлення, — расказвае Наталля Валер'еўна. — На сайце потым змясцілі тлумачэнні па гэтых пытаннях.

На сайце абкама прафсаюза ёсць рубрыка "Пытанне — адказ". Адно з апошніх пытанняў, на якое дадзена разгорнутае тлумачэнне, гучыць так: "Ці правамерна патрабаванне кіраўніка аб праходжанні санмінімуму музычным кіраўніком дзіцячага сада і ці бярэцца за гэта аплата з работніка?"

Дапамагаюць выправіць сітуацыю і выявіць складныя моманты маніторынгі і выязныя праверкі.

У сувязі са змяненнямі заканадаўства, з'яўленнем новых нарматыўных актаў праводзяцца выязныя вучэбныя семінары. У мінулым годзе адбылося пяць занальных семінараў па пытаннях кадравай дзейнасці. Гэта было выклікана выяўленымі недахопамі ў афармленні запісаў у працоўных кніжках, што ў выніку магло паўплываць на налічэнне пенсіі. У гэтым годзе тэмай семінараў сталі пытанні прымянення інструкцыі "Аб парадку разліку планавага фонду заработнай платы работнікаў устаноў адукацыі і эканоміі сродкаў, прадугледжаных на аплату працы", якая была зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 года.

— Вельмі важна стаўленне прафсаюзных работнікаў да сваей працы, — гаворыць старшыня абласнога камітэта. — Высокапрафесійныя, адданыя сваей справе, шмат гадоў узначальваюць раённыя прафсаюзныя арганізацыі Галіна Рыгораўна Гарбатка з Гродзенскага раёна, Яўген Іванавіч Лакцевіч з Лідскага раёна, Мікалай Мікалаевіч Кунцэвіч з Ашмянскага раёна, старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Людміла Раманаўна Сяўко, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі філіяла БДЭУ Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа Юрый Вячаслававіч Карапько. Ініцыятыўныя, творчыя старшыні раённых камітэтаў Галіна Вацлаваўна Вашчыла, Жанна Аляксандраўна Тур, Ганна Уладзіміраўна Джумкова, старшыня пярвічнай арганізацыі Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Вадзім Міхайлавіч Весялуха.

Два разы на год у працоўных калектывах, райкамах, гаркаме, абкаме прафсаюза падводзяцца вынікі выканання калектыўных дагавораў і мясцовых пагадненняў, сумесных планаў і мерапрыемстваў па выкананні комплексу мер па рэалізацыі ў сістэме ФПБ асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады. На такіх сустрэчах выказваюцца пажаданні і заўвагі членаў прафсаюза, якія падказваюць кірункі работы, акрэсліваюць праблемныя пытанні.

А што тычыцца зваротнай сувязі, то яна ёсць і ў выглядзе падзякі ад членаў прафсаюза. Нядаўна на адрас В.В.Грышэчка прыйшоў ліст ад настаўніцы з Карэліцкага раёна. А пачынаецца ён такімі словамі: "Паважаная Вера Віктараўна і ўсе, хто прымаў удзел у маёй праблемнай сітуацыі, дзякуй вам..."