Першы ўрок у новым навучальным годзе для дзесяцікласнікаў сталічнай гімназіі №24 прайшоў у… штаб-кватэры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Традыцыя праводзіць 1 верасня гасцявыя ўрокі практыкуецца ў сталіцы даўно. Учора на сустрэчу са школьнікамі, студэнтамі і навучэнцамі прафтэхшколы прыйшлі прадстаўнікі Нацыянальнага сходу, урада, Вярхоўнага Суда, Нацыянальнага банка і Генеральнай пракуратуры, кіраўнікі канцэрнаў і губернатары, пісьменнікі і дзеячы культуры. А вось урок, прысвечаны прафсаюзнай тэматыцы, «Моладзь і прафсаюзы» прайшоў упершыню. Падрабязней на партале Zviazda.By

prof urok 2015 2