Ці павінна аплачвацца работа педагога, які адказвае за падвоз дзяцей у школы? Гэта пытанне ўзнімалася настаўнікамі за апошнія гады шматразова. Асаблівую актуальнасць яно набыло пасля таго, як у сельскай мясцовасці адна за другой пачалі закрывацца малакамплектныя школы. Чарговы раз пра новы абавязак педагогаў у намесніка міністра адукацыі Сяргея Рудага запыталіся ўдзельнікі прэзідыума цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Пасяджэнне праходзіла з удзелам членаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і было прысвечана сацыяльна-эканамічнаму становішчу работнікаў сістэмы адукацыі. Падрабязней на партале Zviazda.By