У горадзе над Бугам прайшоў III пленум Брэсцкага абкама профсоюза работнікаў адукацыі і навукі. У рабоце пленума ўдзельнічалі старшыня Беларускага профсоюза работнікаў адукацыі і навукі А.А.Бойка, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама А.І.Вялічка і начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Ю.М.Прасмыцкі. 

У 2016—2017 гадах упраўленне адукацыі аблвыканкама і абкам галіновага прафсаюза працягвалі мэтанакіраваную работу па ўдасканаленні калектыўна-дагаворных адносін і выкананні абавязацельстваў прынятых пагадненняў па забеспячэнні працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў педагогаў, — расказаў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза В.А.Харытановіч. — Абласное пагадненне цалкам адпавядае галіноваму і змяшчае шэраг палажэнняў, якія паляпшаюць становішча работнікаў у параўнанні з Працоўным кодэксам і гапіновым пагадненнем. Папярэджваць праблемныя сітуацыі ў рэгіёнах і ўстановах адукацыі дапамагаюць дні сацыяльнага партнёрства з удзелам начальніка абласнога ўпраўлення адукацыі і старшыні абкама галіновага прафсаюза, семінары для кіраўнікоў і старшынь прафкамаў устаноў адукацыі па пытаннях калектыўна-дагаворных адносін і забеспячэння працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў педагогаў. У рэгіёнах праходзіць конкурс на лепшую арганізацыю сацыяльнага партнёрства сярод органаў кіравання адукацыяй і камітэтаў галіновага прафсаюза.

Па словах В.А.Харытановіча, існуючая практыка кантрактнай формы найму сведчыць пра павышэнне ўзроўню сацыяльнага партнёрства. Сёння ў вобласці па кантрактах працуе больш за 90% педагогаў. На працягу апошніх 8 гадоў адсутнічаюць выпадкі адмовы ў працягу працоўных адносін з работнікамі, якія не маюць дысцыплінарных спагнанняў на працягу года, што папярэднічаў даце заканчэння кантрактаў. Амаль 17% педагогаў працуе па кантрактах працягласцю адзін год, больш за 71% мае . кантракты працягласцю 3—5 гадоў. За апошнія 5 гадоў павялічылася колькасць кантрактаў, заключаных на год, і зменшылася колькасць кантрактаў, заключаных на 5 гадоў. Гэта звязана з тым, каб педагогі без цяжкасцей маглі змяніць месца работы і перайсці да іншага наймальніка.

— Патрабаванні абласнога пагаднення па працягласці кантрактаў у асноўным выконваюцца, — адзначыў В.А.Харытановіч. — У гэтым плане Брэстчына з'яўляецца лідарам сярод іншых рэгіёнаў краіны. Амаль 45% кантрактаў заключена на 5 гадоў. Найбольшая колькасць такіх кантрактаў у Іванаўскім, Кобрынскім, Маларыцкім, Пружанскім і Ганцавіцкім раёнах. Ва ўсіх рэгіёнах кантрактнікам прадастаўляюцца не менш за 2 дні дадатковага адпачынку. Дадатковы адпачынак ад 3 да 5 дзён мае амаль 40% педагогаў, якія працуюць па кантрактах. Працягваецца работа па павышэнні тарыфных ставак і акладаў па кантрактнай форме найму. Сярэдні памер павышэння па кантракце складае амаль 27%. Павышэнне да 30% прадугледжваецца ў 52% кантрактаў. Асаблівай падзякі заслугоўваюць сацыяльныя партнёры Ганцавіцкага, Баранавіцкага, Бярозаўскага і Камянецкага раёнаў, дзе кантракты амаль усіх педагогаў прадугледжваюць павышэнне тарыфнай стаўкі (ці акладу) ад 31% да 50%.

Па словах В.А.Харытановіча, рост сярэдняга заробку ў сістэме адукацыі стрымліваецца вялікай колькасцю педагогаў з педагагічнай нагрузкай менш за стаўку (20 гадзін у тыдзень). У выніку амаль 40% работнікаў атрымлівае даплату да мінімальнага заробку (265 рублёў).

  • — Пры заключэнні кантрактаў не заўсёды іх умовы ўзгадняюцца з прадстаўнікамі прафсаюза, — заўважыў В.А.Харытановіч. — Па-ранейшаму назіраюцца выпадкі фармальнага падыходу да ўзгаднення ўмоў кантрактаў, уключэння ў іх палажэнняў, якія не адпавядаюць займаемым пасадам. Каб гэтага не здаралася, былі распрацаваны макеты кантрактаў для кіраўнікоў, педагогаў і абслуговага персаналу.

Штогод вывучаецца работа па выкананні працоўнага заканадаўства ў 300—350 установах адукацыі вобласці. Падчас праверак выяўляецца больш за 1,2 тысячы парушэнняў. Так, творчым педагогам на канікулах не прадастаўляюцца 5 свабодных дзён для метадычнай работы і самаадукацыі. Кіраўнікі ўстаноў адукацыі дапускаюць парушэнні працоўнага заканадаўства пры прыёме на работу ветэранаў педагагічнай працы, з якімі заключаюцца тэрміновыя працоўныя дагаворы з 1 верасня да 31 мая, што негатыўна адлюстроўваецца на заробках. Такая ж сітуацыя назіраецца і з кіраўнікамі фізічнага выхавання, педагогамі дадатковай адукацыі.

Палажэнні па матэрыяльным стымуляванні і аказанні матэрыяльнай дапамогі асобных устаноў адукацыі не адпавядаюць Гласному пагадненню. Дапускаецца прэміраванне ў памеры 20% ад заробку, што прыводзіць да ўраўнілаўкі ў аплаце працы, у выніку чаго кіраўнікі не могуць прэміраваць творчых педагогаў.

Вялікая ўвага ўдзяляецца ахове працы. Летась была выяўлена каля 10,5 тысячы парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Шмат робіцца для прафілактыкі траўматызму.

  • — У абласное пагадненне ўключаны шэраг норм, якія паляпшаюць становішча педагогаў у параўнанні з Працоўным кодэксам Беларусі, — адзначыў В.А.Харытановіч. — Так, узмоцнена сацыяльная абарона работнікаў галіны ў параўнанні з рэспубліканскім пагадненнем, канкрэтызаваны і замацаваны асобныя гарантыі маладым спецыялістам, асобам, якія вучацца без адрыву ад вытворчасці, работнікам, якія выхоўваюць дзяцей, павышана роля органаў прафсаюза пры ўстанаўленні, змяненні і спыненні працоўных праваадносін.

У першым паўгодцзі бягучага года ў  абкам галіновага прафсаюза паступілі 31 пісьмовы і электронны звароты, 895 вусных зваротаў (на асабістым прыёме і па тэлефоне). У асноўным звароты маюць кансультацыйны характар і тычацца пытанняў прымянення кантрактнай формы найму, прыёму на работу і звальнення, працягласці працоўных і сацыяльных адпачынкаў, размеркавання педагагічнай нагрузкі, прафесійнага пенсіённага страхавання і інш. Па ўсіх зваротах даюцца матываваныя адказы.

Па словах В.А.Харытановіча, пра стабільнасць калектыўна-дагаворных адносін, паважлівыя адносіны органаў кіравання адукацыяй і прафсаюза да педагогаў сведчаць вынікі анкетавання, праведзенага абкамам прафсаюза. Так, 77,5% удзельнікаў анкетавання аддаюць перавагу кантрактнай форме найму. Амаль 99% апытаных упэўнена, што прафсаюзныя арганізацыі дастойна абараняюць інтарэсы педагогаў. Толькі каля 1% прызналіся, што іх правы парушаліся наймальнікамі. Каля 46% удзельнікаў апытання цалкам задаволена сваёй работай, умовамі працы і сістэмай матэрыяльнага стымулявання ў калектыве. Пры гэ­ым большасць педагогаў спадзяецца на больш высокія заробкі. Адзінае пажаданне педагогаў — паважлівыя адносіны да настаўнікаў, пазбаўленне ад абавязкаў, не ўласцівых ім, зніжэнне дакументаабароту.

— Сацыяльнае партнёрства органаў кіравання адукацыяй і галіновага прафсаюза дасягнула высокага ўзроўню ўзаемадзеяння па ахове працы, паляпшэнні яе ўмоў, павышэнні заробкаў педагогаў, абароне іх сацыяльна-эканамічных правоў, — адзначыў начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Ю.М.Прасмыцкі. — Неабходна максімальна ўлічваць інтарэсы педагогаў пры аптымізацыі ўстаноў адукацыі, кіруючыся не толькі эканамічнай мэтазгоднасцю. У рабоце па павышэнні заробкаў педагогам прафсаюзным арганізацыям варта больш актыўна супрацоўнічаць з органамі мясцовай улады. Асаблівай увагі патрабуе сацыяльная падтрымка маладых спецыялістаў. Неабходна мэтанакіравана працаваць з маладымі кадрамі па іх далейшым замацаванні і кар'ерным росце.

Пра асаблівасці сацыяльнага партнёрства ў рэгіёнах расказалі кіраўнікі Пінскай гарадской і Столінскай раённай арганізацый галіновага прафсаюза С.В.Назарэнка і А.К.Максімовіч, а таксама начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Камянецкага райвыканкама В.М.Грыцук. Цікавым вопытам падзяліўся старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БрДУ імя А.С.Пушкіна Р.В.Чуль.

Шмат цёплых слоў прагучала ў адрас старшыні абласной арганізацыі галіновага прафсаюза В.А.Харытановіча, які ўзначальваў яе на працягу 15 гадоў. Добрасумленная праца кіраўніка была адзначана граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення адукацыі. Новым старшынёй абласной арганізацыі галіновага прафсаюза стаў дырэктар Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці І.І.Васіленка.

Публікацыя ў "Настаўніцкай газеце" ад 28 лістапада 2017 г.  №133