За апошні час у сістэме адукацыі змянілася многае: рэарганізацыя і аптымізацыя, новыя падыходы да атэстацыі, патрабаванні па павышэнні якасці і эфектыўнасці работы. Сістэма атрымала новыя ўмовы, рэсурсы, магчымасці, але разам з тым і скарачэнне штатаў, інтэнсіфікацыю працы, зніжэнне ўзроўню заработнай платы, адсутнасць у абітурыентаў жадання паступаць на педагагічныя спецыяльнасці. Як змяніць гэтыя тэндэнцыі? Дзе шукаць рэзервы для паляпшэння сацыяльна-эканамічнага становішча работнікаў галіны? Ці можна пазбавіць педагогаў няпрофільных функцый? Усё гэта стала галоўнымі пытаннямі для абмеркавання на VIII з’ездзе Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

У яго рабоце разам з прадстаўнікамі галіновага аб’яднання з усіх рэгіёнаў краіны ўзялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі Міністэрства адукацыі, прадстаўнікі профільнай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, навукоўцы. Такое прадстаўніцтва дазволіла не проста ўзняць існуючыя праблемы, але і паспрабаваць знайсці шляхі іх вырашэння. Падрабязней на сайце http://nastgaz.by.