Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі, пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы і запрошаных супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі адбылося напярэдадні важнай падзеі — VІII З’езда галіновага прафсаюза, правядзенне якога запланавана на 3 красавіка бягучага года. Агульная тэма, заяўленая да абмеркавання, — аналіз выканання асноўных напрамкаў дзейнасці галіновага прафсаюза за апошнія пяць гадоў і абмеркаванне праекта праграмы асноўных напрамкаў дзеянняў прафсаюза да 2020 года.  Падрабязней на сайце Настаўніцкай газеты http://nastgaz.by