Га­лі­на па­він­на больш пла­ціць за ква­лі­фі­ка­цый­ны ўзро­вень, каб пе­да­гог імк­нуў­ся да па­вы­шэн­ня сва­ёй ква­лі­фі­ка­цыі. Па­мер за­роб­каў па­ві­нен за­ле­жаць ад якас­ці пра­цы. Гэ­тыя дум­кі не­ад­на­ра­зо­ва агуч­ва­лі­ся ў са­мых роз­ных аў­ды­то­ры­ях і з са­мых роз­ных тры­бун. З 1 ве­рас­ня гэ­та­га го­да па­мер над­ба­вак за ква­лі­фі­ка­цый­ныя ка­тэ­го­рыі, на­рэш­це, быў пе­ра­гле­джа­ны ў бок па­вы­шэн­ня. Над­баў­ка за вы­шэй­шую ка­тэ­го­рыю ў пе­да­го­гаў вы­рас­ла ўтрая — з 30% да 90% та­рыф­на­га акла­ду (стаў­кі). За пер­шую ка­тэ­го­рыю ця­пер да­плач­ва­юць 55% ад та­рыф­на­га акла­ду (стаў­кі) за­мест 20%. За дру­гую ка­тэ­го­рыю — 30% за­мест 15%. А за ка­тэ­го­рыю «на­стаў­нік-ме­та­дыст» — 120% за­мест 40%.

Пра тое, што змя­ні­ла­ся для ра­бот­ні­каў га­лі­ны пас­ля ўня­сен­ня змя­нен­няў і да­паў­нен­няў у Ін­струк­цыю аб атэс­та­цыі пе­да­га­гіч­ных ра­бот­ні­каў, гу­та­рым з на­мес­ні­кам стар­шы­ні ЦК Бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі і на­ву­кі Ра­ма­нам ДА­ПІ­РАМ.  Публікацыя на партале Zviazda.By 18.12.2014