У БДПУ на аднаго маладога педагога прыпадае да шасці заявак.

Ёсць меркаванне, што сваё добрае імя і аўтарытэт у грамадстве настаўнікам трэба тэрмінова аднаўляць. Што імідж педагога залежыць не толькі ад узроўню матэрыяльнага дабрабыту, але, найперш, ад таго, наколькі сам педагог адпавядае патрэбам часу: ад яго здольнасці выходзіць за межы традыцыйных падыходаў і стэрэатыпаў, ад крэатыўнасці і эрудыцыі, ад умення вучыцца і вучыць гэтаму сваіх вучняў. Бо настаўнік перастае быць настаўнікам, калі перастае быць вучнем. А проста любіць дзяцей — недастаткова… 

У вышэйшых навучальных установах, якія рыхтуюць педагагічныя кадры, набліжаецца да завяршэння размеркаванне. Журналісты «Звязды» наведалі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў той дзень, калі ўніверсітэцкая камісія размяркоўвала выпускнікоў чатырох спецыяльнасцей фізіка-матэматычнага факультэта: будучых настаўнікаў фізікі, матэматыкі, інфарматыкі і тэхнічнай творчасці. Што адразу кідалася ў вочы, дык гэта вялікая колькасць сярод выпускнікоў «факультэта дакладных навук». Ці затрымаюцца яны ў сістэме адукацыі надоўга? Падрабязней на партале Zviazda.By