У той час, як студэнты выпускных курсаў многіх беларускіх ВНУ працягваюць ліхаманкава шукаць арганізацыю, якая пагадзілася б узяць да сябе на працу маладога спецыяліста (а сёлета гэтая задача ўскладнілася), выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцяў разбіраюць на рынку працы, як гарачыя піражкі ў базарны дзень. Больш за тое, за імі нават выстройваюцца ў чэргі працадаўцы... Журналіст «Звязды» наведаў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, каб пераканацца ў гэтым на ўласныя вочы. Падрабязней на партале zviazda.by