Да 2020 года краіны Еўропы збіраюцца падрыхтаваць 75 мільёнаў высокакваліфікаваных спецыялістаў для інавацыйных тэхналогій. Расія — 25 мільёнаў, а Індыя, напрыклад, замахнулася да 2025 года вывучыць і вывесці на рынак працы 350 мільёнаў высокакваліфікаваных рабочых. Публікацыя на партале Zviazda.By 09.12.2014

Як знайсці на рынку працы нішу для ўладальнікаў дыпломаў магістраў? Як ліквідаваць разрыў паміж прапановай адукацыйных паслуг і попытам на іх і не дапусціць падзення якасці вышэйшай адукацыі? Адказы на гэтыя пытанні шукалі ўдзельнікі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вышэйшая тэхнічная адукацыя: праблемы і шляхі развіцця», якая прайшла на базе БДУІР і сабрала больш за 400 спецыялістаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Славакіі, Туркменістана і ЗША.  Патрабуюцца ініцыятыўныя, крэатыўныя, адказныя. Публікацыя на партале Zviazda.By 06.12.2014