«Абвяшчэнне і ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці» — тэма ўрока ў 10-м «А» класе 199-й мінскай школы. Старшакласнікі спрабуюць разабрацца, чаму ў 1917 годзе збіраўся першы ўсебеларускі з’езд, з якіх прычын ён быў распушчаны, чаму беларусы не скарысталіся правам на самавызначэнне і якая ідэя для бальшавікоў была важнейшай за суверэнітэт Беларусі… Пошукам адказаў, як сапраўдны дырыжор, кіруе настаўнік гісторыі Яўген СІТКО, але ж свой пункт погляду не навязвае. Фармальна Яўген Аляксандравіч з’яўляецца маладым спецыялістам, але ў яго багажы ўжо ёсць перамога ў гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі — 2015» у намінацыі «Настаўнік, які валодае інфармацыяй» і намінацыі «Мы — маладыя!». Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў ён быў прызнаны найлепшым маладым спецыялістам у сферы адукацыі. Удастоены ганаровага звання «Мінскі майстар», заснаванага Мінскім гарадскім аб’яднаннем прафсаюзаў.  Падрабязней на партале Zviazda.By