Ці лічыце вы мэтазгодным устанаўленне адзіных патрабаванняў да саіскальнікаў вучоных ступеняў па колькасці апублікаваных навуковых работ незалежна ад галіны навукі? Наколькі мэтазгодна ўстанаўліваць адзіныя патрабаванні да саіскальнікаў вучонага звання «прафесар» незалежна ад месца іх працы — у ВНУ, установе дадатковай адукацыі ці навуковай арганізацыі? Ці трэба ствараць аб'яднаныя саветы па абароне дысертацый на базе дзвюх і больш устаноў адукацыі і (ці) навуковых арганізацый? На гэтыя і іншыя пытанні анкеты прапанавалі адказаць удзельнікам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 25-годдзя Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. Публікацыя на партале http://zviazda.by