Адной з асноўных задач сістэмы адукацыі на гэты год першы намеснік міністра адукацыі Вадзім БОГУШ назваў павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі. 

— Сучасная школа мае патрэбу ў такіх педагагічных кадрах, якія валодаюць высокім узроўнем прафесійнай культуры, сацыяльнай актыўнасці і мабільнасці. Можна смела казаць, што часта ад сацыяльнай актыўнасці, прынцыповасці і неабыякавасці настаўніка залежаць не толькі поспехі яго вучняў, але і эфектыўнасць узаемадзеяння сям’і і школы, сям’і і соцыуму, — падкрэсліў Вадзім Богуш у сваім выступленні на калегіі, прысвечанай падвядзенню вынікаў за папярэдні год. — Ад узроўню кадравага патэнцыялу залежыць і дынаміка развіцця галіны, таму адной з найважнейшых задач на 2015 год з’яўляецца для нас распрацоўка праграмы «Кадры». Падрабязней на партале Zviazda.By